314kad ([info]314kad) wrote,
@ 2007-05-05 23:14:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Дудудкі

учора былі з жонкай і з нашымі расійскімі сваякамі-гасцямі ў Дудудках. шмат чуў, як аб адным з найцікавым месцы ў Беларусі, куды варта звазіць замежных госцяў і паказаць ім побыт і рамёствы "старажытнай бацькаўшчыны",  аднак, на мой погляд, гэта суцэльны кітч і трызняціна(((. нават 150 грам іхняй самагонцы, што ўваходзіла ў кошт уваходнага квітка і наступныя 150 грам гарэлкі з дзернікамі ў тутэйшай карчме (ужо за свае грошы), не пераканалі мяне ў пошласці гэтага мерапрыемствы(((. я разумею, камерцыя гэта святое, мала таго - я талерантны і дабразычлівы, але не гэтак жа бясталентна працу рабіць(. нават Люду адзначыла (а яна тут хаджалая ўжо разу тры), што раней усё гэта было карэктней і займальней. заходзім у ганчарную майстэрню. сядзяць майстра і моўчкі на нас глядзяць. мы на іх глядзім. яны чакаюць нашых прапаноў, падмацаваных грашыма, а мы не зусім разумеем, што яны нам могуць прапанаваць(. а вось хай бы малюначак выглядаў так). мы заходзім, а яны працуюць), робяць міскі і шалі, распісваюць і абпальваюць іх). вядома, мы бы захапіліся самім працэсам і купілі бы нешта або самі паспрабавалі зляпіць і распісаць. але, не((((. і так усюды - у кузні, у пякарні, у сыраварні, на стайні і гэтак далей. нават самагонку нам вынеслі на імправізаваны столік, вынеслі моўчкі, як гэта робяць у дрэнным рэстаране недарэчныя афіцыянты(. гэта ў тым сэнсе, што з экзотыкі яны скаціліся да звычайнай забягалаўкі. інтэр'ер саміх хатак і падворкі - кітч і часцей бессэнсоўнасць. ну дзе гэта магло так быць, каб гэбель вісеў на знешняй сценцы бярвеністай хаты? або ўсюды вісяць колы ад калёс? рамантавалі гэтыя колы і зноў выкарысталі, я так разумею. кавалкі жалезных механізмаў раскіданыя там і сям. я разумею, беларус не адрозніваўся адмысловым парадкам і акуратнасцю на сваім падворку, але вызначаны сэнс ва ўсім усё ж выконваўся. у двары брычка. конік запрэжаны. брычка гатовая вазіць госцяў. а на задняй частцы брычкі, назавем яго бамперам, красуецца бясталентны надпіс "belarus"(((. гэта як разумець? насмешка? або гонар? а па мне так пахабны кітч(((((




(2 comments) - (Post a new comment)


[info]maryjka_
2007-05-06 11:24 am UTC (link)
Калісьці [info]volha - пісьменьніца фантазішніца Вольга Грамыка езьдзіла ў Дудуткі, і тое, што вас зараз так абурае, яе прывяло ў захапленьне. Я ёй адкамэнтавала, што там усё кіч і паказуха, і трэба езьдзіць у Строчыцы, а яна мне - што я ёй непрыемная, каб я пайшла зь яе дзёньніка і г.д. Што людзі адраджаюць Беларусь, а я замест каб радавацца, кічам абзываю.

І вось у чым парадокс: свае ж беларусы радуюцца такому як амэрыканцы. Я тады стала лепш разумець генэзіс жанру фэнтэзі:))) хаця, думаю, Грамыка не самотная ў сваіх захапленьнях.

(Reply to this)


[info]dig_gaja
2008-02-05 08:05 pm UTC (link)
Пришлось мне в свое время, еще при (ныне покойном)Будинасе поработать там в качестве сотрудника этнографического музея. Гм. Тогда там было чуть получше, но не намного. Слишком много начальства: директор мастерских, директор парка, директор музея и пр. Сколько пыталась объяснить, что этнографическое дерево не моют в бадье с водой и порошком, равно как и металл, а тканную этнографию не развешивают по окнам ((( То же по учету. Любая идея инвентарных книг приводила народ в шок и ужас...
Была у них тогда классная женщина-гончар: она умела и рассказать и показать и процесс и готовую вещь, и поучить. Уволилась, потому как достали...
Так что у нас как всегда: идея была хороша, а то что с ней сделали потом - Гусары, молчать!

(Reply to this)


(2 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…